Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Березинский РОЧС информирует: "Як неасцярожнасць пры выкарыстанні мангалу прывяла да цяжкіх траўм…"

Дата: 6 июля 2020 в 14:30
212 просмотров



3 ліпеня ў аграгарадку Паплавы мужчына 1983 года нараджэння атрымаў апекі пры растопцы мангалу. Як высветлілася, ён спрабаваў распаліць агонь пры дапамозе бензіну. У адно імгненне на мужчыне ўспыхнула кашуля, якую ён паспеў скінуць і патушыць вадой. Вынік неасцярожнасці – апекі 1-2 ступені 9 працэнтаў цела, пацярпелы шпіталізаваны ў Бярэзінскую раённую бальніцу. Падобны выпадак адбыўся 22 чэрвеня ў весцы Косаўка. 50-гадовы мужчына прыехаў з Мінску да радні і вырашыў прыгатаваць шашлык на мангале. У пэўны момант ён узяў бутэльку з вадой, каб паліць яе на вуглі. Але ж у бутэльцы аказаўся бензін. Памылка каштавала надзвычай дорага: мужчына атрымаў больш за 30 працэнтаў апекаў цела 2-3Б ступеняў. За медыцынскай дапамогай пацярпелы звярнуўся толькі па прыездзе ў Мінск.

Пры прыгатаванні ежы на кастры на мангале нярэдка людзі дапускаюць сур’езную памылку. Размова ідзе пра выкарыстанне легкаўзгаральных рэчываў, напраклад бензіну. Успыхвае ў імгненне вока не толькі само рэчыва, але і яго пары. Секунда – і на чалавеку гарыць адзенне. Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць гаручыя вадкасці не па прызначэнні. Дарэчы, “грашаць” гэтым і некаторыя домаўладальнікі, распальваючы печ. Беражыце свае здароўе, не думайце “мяне гэта не закране”. За ўласную неасцярожнасць часам даводзіцца плаціць і жыццём. Акрамя таго, паводзіны дарослых становяцца прыкладам для дзяцей. Малыя часцяком стараюцца паўтарыць небяспечныя дзеянні бацькоў і штогод пападаюць у бальніцы з апекамі і іншымі траўмамі.



Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.