ПЛАН РАБОТЫ
аздараўленчага лагера «Сонейка»
на базе Дзяржаўнай установы адукацыi
«Дзмітравіцкі навучальна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
з 27.12.2021 па 03.01.2022
МЭТА: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння поўнакаштоўнаснага адпачынку, аздараўлення і творчага развіцця непаўналетніх, пашырэнне ведаў і ўяўленняў непаўналетніх аб розных прафесіях, аб іх асаблівасцях і карысці для грамадства.
ЗАДАЧЫ:
- арганізацыя цікавага, паўнавартаснага адпачынку непаўналетніх;
- стварэнне ўмоў для раскрыцця і развіцця творчага патэнцыялу непаўналетніх;
- пашырэнне ведаў і ўяўленняў непаўналетніх аб розных прафесіях, іх асаблівасцях і карысці для грамадства;
- выхаванне ў непаўналетніх павагі да прадстаўнікоў розных прафесій;
- стварэнне ўмоў для самарэалізацыі непаўналетніх, дасягнення сітуацыі поспеху кожным выхавпанцам праз учключэнне іх у розную дзейнасць і далучэнне да свету прафесій пры дапамозе гульні;
- далучэнне непаўналетніх да здаровага ладу жыцця, арганізацыя фізічна-актыўнага адпачынку;
- выхаванне грамадзянскіх і маральных якасцей, патрыятызму;
- фарміраванне навыкаў розных формаў зносін і талерантнасці;
- фарміраванне санітарна-гігіенічнай культуры;
- прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.
Дата |
Час правядзення |
Месца правядзення |
Адказныя |
|
24.12 |
Удакладненне спісаў. Зацвярджэнне рэжыма дня,плана работы аздараўленчага лагера “Сонейка”. Праект “Прафесійная вясёлка” |
Жыгар Н.В. |
||
27.12 |
1. Урачыстая лінейка адкрыцця лагернай змены: знаёмсва з правіламі паводзінаў у лагеры, за яго межамі і інструктаж па ТБ 2. Анкетаванне «Што ты ведаеш пра прафесіі?” 3. Стварэнне “Сямейнага дрэва прафесій” 4. Навагодняя казка “Навагодняе шчасце” (Бярэзінскі РЦК) |
08.30 – 08.50 08.50 – 09.10 09.10 – 09.30 10.00 – 13.00 |
Файе 1 паверха, гульн. пам. гульн. пам гульн. пам. Бярэзінскі РЦК |
Сапега Л.І. Сапега Л.П. |
28.12 |
1. Хвілінка бяспекі “Правілы бяспечных паводзін на вадаёмах зімой” 2. Хвілінка здароўя “Краіна Вітамінія” 3. Гульня “Калейдаскоп прафесій” 4. “Мы – паштальёны” (гутарка з паштальёнам, выраб віншавальных паштовак “З Новым годам!”, сюжэтна-ролевая гульня “Пошта”) 5. Рухомыя гульні на свежым паветры “Вясёлыя і хуткія” |
08.45 – 09.00 09.00 – 09.15 10.00 – 10.30 10.30 – 11.45 11.45 – 12.30 |
гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам. школьны двор |
Наскавец Т.У. Аўсянская Г.В. |
29.12 |
1.Хвілінка бяспекі “Папярэджванне траўматызма сярод дзяцей” 2. Хвілінка здароўя “Асабістая гігіена” 3. Вусны журнал “Састарэлыя прафесіі” 4. “Мы – павары” (гутарка з работнікамі харчблоку, прыгатаванне бутэрбродаў) 5. Спартыўныя спаборніцтвы “Здаровы Я – здаровая нацыя” |
08.45 – 09.00 09.00 – 09.15 10.00 – 10.30 10.30 – 11.30 11.30 – 12.30 |
гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам. кабінет працоўнага навучання стадыён |
Беркіна Н.А. Хвашчэўская С.А. |
30.12 |
1. Хвілінка бяспекі “Як паводзіць сябе з незнаёмымі” 2. Хвілінка здароўя “Шкодныя звычкі: курэнне, ужыванне наркотыкаў і алкаголю” 3. Квэст “Прафесіі вакол нас” 4. “Мы – прадаўцы” (экскурсія ў магазін, гутарка з прадаўцом, выраб навагодніх сувеніраў, сюжэтна-ролевая гульня “Магазін”) |
08.45 – 09.00 09.00 – 09.15 10.00 – 10.45 10.45 – 12.30 |
гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам., магазін в. Дзмітравічы |
Лучына Т.І. Шуткова А.У. |
31.12 |
1. Хвілінка бяспекі “Бяспечны Новы год” 2. Хвілінка здароўя “Правільнае харчаванне – залог здароўя” 3. Афармленне кнігі “Прыказкі і прымаўкі пра прафесііі” 4. “Мы – бібліятэкары” (экскурсія ў бібліятэку, акцыя “Дапамажы кнізе”, віктарына “Па старонках любімых кніг”) 5. Акцыя “Дапамажы птушкам” 6. Рухомыя гульні на свежым паветры |
08.45 – 09.00 09.00 – 09.15 10.00 – 10.45 10.45 – 12.00 12.00 – 12.30 |
гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам. бібліятэка школьны двор |
Рафаловіч І.А. Любецкая Л.У. |
03.01 |
1. Хвілінка бяспекі “Правілы катання з горак на санках, цюбінгах” 2. Хвілінка здароўя “Рэжым дня” 3. Вусны часопіс “Сучасныя прафесіі” 4. Конкурс малюнкаў “Мой лепшы дзень у лагеры” 5. Святочная дыскатэка 6. Урачыстае закрыццё лагера |
08.45 – 09.00 09.00 – 09.15 10.00 – 10.30 10.30 – 11.30 11.30 – 12.30 15.20 – 15.30 |
гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам. гульн. пам. Файе 2 паверха Файе 1 паверха |
Вернікоўская Т.Л. Рабкевіч І.І. |
Начальнік
аздараўленчага лагера Н.В.Жыгар