Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Березинский РОЧС информирует: "Нябачны забойца - так яго называюць... "

Дата: 15 октября 2021 в 22:20
126 просмотров



Размова пойдзе пра ўгарны газ. Штогод ён забівае дзесяткі людзей у нашай краіне. Чад не мае колеру і паху, утвараецца пры любых відах гарэння, а таксама ўтрымліваецца ў складзе выхлапных газаў аўтамабіля.

Першы намеснік начальніка бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Лагун каменціруе:

    - Больш за ўсё трагічных выпадкаў адбываецца ў жылых дамах, есць выпадкі атручвання людзей у лазнях і салонах аўтамабіля. Прычына адзіная - людзі загадзя закрываюць заслонку печы, каб у хаце ці лазні было цяплей. І не разумеюць, што падвяргаюць сябе вялікай небяспецы. Вельмі мудра паступаюць тыя, хто пачакае і закрые заслонку пры амаль патухлых вуглях. Халадней ад гэтага ў доме не стане, а вы абароніце сябе і родных ад смяротнага дзеяння чаду. Самае страшнае – чад не мае паху і колеру, а пры яго канцэнтрацыі у паветры усяго 1,5 працэнты чалавек можа атрымаць смяротнае атручванне. Дарэчы, звычайны пажарны апавяшчальнік на чад не будзе рэагаваць, а толькі на дым! Першыя прыкметы атручвання ў чалавека – моцны галаўны боль, галавакружэнне, слабасць і ўдушша. Калі адчуваеце падобныя сімптомы, неадкладна выходзьце на вуліцу, праветрывайце памяшканне. У асобных выпадках вызывайце “хуткую дапамогу”.


Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.