Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Березинский РОЧС информирует: "Пожары в банях"

Дата: 6 января 2021 в 20:20
130 просмотров

Прыслухайцеся да парад ратавальнікаў!



За мінулы год у Бярэзінскім раёне адбыўся 41 пажар, у агні загінулі 3 чалавекі. Сярод прычын пажараў па-ранейшаму першае месца “трымаюць” парушэнні правілаў карыстання печамі, на другім месцы - неасцярожнасць пры абыходжанні з агнем, на трэцім – свавольства дзяцей з агнем і парушэнні правілаў карыстанння электрасеткамі. Амаль палова пажараў – 19 выпадкаў – адбыліся ў сельскагаспадарчых пабудовах. З іх сем – у лазнях. Таксама ў раёне згарэла 15 жылых дамоў, чатыры разы раённыя ратавальнікі тушылі пажары на тэрыторыях суб’ектаў гаспадарання.

Святкаванне новага 2021 года адзначана  ў Мінскай вобласці ўсплескам пажараў, што адбыліся менавіта ў лазнях. Бярэзінскі раён – не выключэнне. 31 снежня 2020 года ў весцы Аўгустова мясцовыя жыхары “на сумленне” натапілі лазню, ад перанакалу яна і загарэлася. Людзі не пацярпелі. 1 студзеня 2021 года ў вёсцы Міхалева гаспадары таксама вырашылі памыцца, а познім вечарам у лазні ўзнік пажар. Прычына – парушэнне правілаў пабудовы печы: яе раздзелка ў месцы сутыкнення коміну печкі са столлю аказалася недастатковых памераў. У такой сітуацыі невялікай раколіны звычайна хапае, каб столь пачала дымець…

Памятайце важныя меры бяспекі, выконваць якія пры эксплуатацыі печкі - абсалютна нескладана:

- неабходна замазаць расколіны печы, комін павінен мець добрую цягу і быць пабеленым. Тады на белым фоне можна будзе заўважыць новыярасколіны;

- дымавая труба ў месцы злучэння з драўлянымі перакрыццямі столі павінна мець патаўшчэнне цаглянага мура – раздзелку шырыней не менш за 25 см;

- прыбіце перад топкай металічны ліст памерамі 50х70 см: ён зберажэ падлогу ад вугалькоў, што могуць выпасці з печы;

- не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

- трымайце не менш як за метр адгарачай печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;

- попел і перагарэлае вуголле выкідвайце не бліжэй за 10 метраў ад будынкаў;

- печка, што топіцца, павінна быць пад вашым наглядам;

- перанакал – шлях да пажару: тапіце печку ў маразы 2 разы невялікай колькасцю дроў, чым адзін раз да чырвані.

Толькі ўважлівыя адносіны да ўласнай бяспекі зберагуць ваш дом і маёмасць ад страшнай бяды – пажару. Беражыце сябе і пры надзвычайнай сітуацыі неадкладна званіце

па нумары 101 альбо 112.


Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАН

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.