Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Березинский РОЧС информирует: Пажар у Машчаніцы

Дата: 6 июня 2020 в 20:00
199 просмотров


Днем 30 мая пажарныя аўтамабіля спяшаліся на дапамогу людзям у веску Машчаніца Бярэзінскага сельсавета. Тут гарэў гараж з аўтамабілем, а ад яго палалі яшчэ тры надворныя пабудовы, адна з якіх належала мясцовай сельскагаспадарчай арганізацыі. Людзі не пацярпелі, і гэта самае галоўнае. Аднак жа ім і гаспадарцы нанесены значны матэрыяльны ўрон. Што стала прычынай здарэння – пра гэта яшчэ мусіць высветліць следства. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. Электрапрыборы настолько шчыльна ўвайшлі ў наша жыццё, што сталі неад’емнай яго часткай. Варта памятаць: такая прычына, як парушэнне правілаў карыстання электрапрыборамі, трывала ўтрымлівае трэцюю пазіцыю сырод прычын пажараў. Нельга пакідаць без нагляду электрапрыборы, што працуюць, не карыстайцеся няспраўнымі ці самаробнымі электрычнымі прыборамі. Пакідаючы дом, адключыце ўсе прыборы, акрамя халадзільніка. І апошняе: адзінкавыя выпадкі пажараў маюць сваёй прычынай удар маланкі , падпал ці іншыя абставіны, што не залежаць ад пагарэльца. У асноўным “вінаватае” курэнне людзей, няспраўныя печкі, пакінутыя без нагляду электрапрыборы пад напружаннем, свавольства дзяцей з агнем.

Беражыце сябе! Пры пажары неадкладна званіце па нумары 101 ці 112.


Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.