Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бярэзінскі раён, Дзмітравіцкі сельсавет: рэйд па домаўладаннях грамадзян з асаблівай групы рызыкі.

Дата: 25 октября 2019 в 11:47, Обновлено 25 октября 2019 в 16:30
266 просмотров


Прадухіліць пажары, зменшыць колькасць правапарушэнняў – галоўныя задачы акцыі “За бяспеку – разам!”. Не сакрэт, што ў зоне найбольшай рызыкі – грамадзяне, што не ведаюць меры ва ўжыванні спіртнога. У чарговы рэйд менавіта да іх направілася рэйдавая група, якая  наведала вёскі Дзмітравічы, Арэшкавічы, Прудок. Ратавальнікі разам з участковым інспектарам міліцыі, спецыялістам сельвыканкама, карэспандэнтам газеты і работнікам сацыяльнага цэнтра патурбавалі два дзясятка людзей, што па меры росту прыхільнасці да таннага спіртнога хутка губляюць прыхільнасць да бяспечнага жыцця. Рэакцыя на наша наведванне – розная: ад раўнадушша да агрэсіі. Часцей за ўсе людзі не хочуць прызнаваць, што маюць праблему пад назвай алкагалізм. Тыповыя парушэнні  правіл пажарнай бяспекі – печы з расколінамі, няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі, паўсюдна – недакуркі. Кожнаму прапануем змяніць жыццё: камусьці - пралячыцца ва ўрача-нарколага, камусьці – уладкавацца хаця б на зіму ў аддзяленне кругласутачнага пражывання пажылых грамадзян і інвалідаў у Дулебах. Абавязкова пакідаем памяткі пра бяспеку пры выкарыстанні печаў і электраправодкі. Усе меры накіранаваныя на адзінае: ахову людзей ад вогненнай бяды, папярэджанне магчымых правапарушэнняў.


Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.