Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Березинский РОЧС информирует: "Нам трэба пагаварыць, альбо Праблема, якой не павінны быць у высокатэхналагічным свеце"

Дата: 15 октября 2021 в 10:15
125 просмотров



Вірусы і хваробы, дэпрэсіі, беднасць наловы насельніцтва планеты, камп’ютарная залежнасць… Не самы аптымістычны пачатак для размовы з вамі, але ж і тэма, якую трэба раскрыць – надзвычай вострая. Якую з праблем сучаснасці вы паставілі б на “адны рэльсы” з пералічанымі? Любы работнік службы выратавання адкажа без прамаруджвання: гэта гібель людзей у агні з-за неасцярожнасці пры курэнні. Амаль паўтысячы чалавек штогод у Беларусі страчвае сваё бясцэннае жыццё ў агні, амаль 80 працэнтаў з іх напярэдадні курылі і ўжывалі алкаголь… Выпадкі гібелі цэлых сумніўных кампаній, што весела праводзілі час у кампаніі з алкаголем – мноства. А дзе алкоголь – там звычайна і цыгарэта…

Адкажыце кожны сам сабе: як жа можа быць такое, што людзі гінуць у страшэнных вогненных пакутах у наш высокатэхналагічны век? Хто вінаваты? Алкаголь? Распушчанасць? Ці збег абставінаў? Найчасцей усе тры фактары. Паводзіны і згубныя звычкі курцоў ставяць пад пагрозу не толькі іх жыццё, але і падвяргаюць небяспецы блізкіх людзей…

Які ёсць выхад з сітуацыі? Цвердае “НЕ!” сяброўству спіртнога з тытунем. Асабіста цвердае “НЕ!” цыгарэце альбо важкі прынцып на ўсё жыцце: я не куру ў доме! Пакуль не адбудзецца рэвалюцыя ў мысленні кожнага асабістага чалавека, ніякія іншыя меры не дапамогуць.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце, што суседзі вядуць асацыяльны лад жыцця, у іх жыллі збіраюцца кампаніі і ўжываюць спіртное, паведаміце пра гэта ўчастковаму міліцыянту або ў пажарную службу. Устаноўлены кантроль за такімі людзьмі можа паўплываць на сітуацыю. Бачыце, што злачынна за ўласных дзяцей вядуць сябе бацькі – маецца на ўвазе курэнне і злоўжыванне спіртным – не закрывайце вочы, паведаміце ў школу. Нераўнадушша здольнае выратаваць ні ў чым не вінатаватых дзяцей.

Беражыце сябе, тэлефон службы ратавання – 101 альбо 112.


Палянскі В.П., Беразіно

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.