Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Березинский РОЧС информирует: "Быць бядзе, калі дзеці без нагляду…"

Дата: 3 августа 2020 в 21:00
179 просмотров



Два пажары з-за свавольства дзяцей з агнём адбыліся ў раёне за выхадныя дні. Днём першага жніўня трое дзяцей гулялі ля скірдаў саломы ў полі непадалек ад вёскі Капланцы. Адзін з хлапчукоў, жыхар Мінску, неаднаразова спрабаваў падпаліць салому. Урэшце адна спроба аказалася, на жаль, удалай. Загарэліся цюкі, ААТ “Бярэзінскі” страціла ў выніку пажару 15 тон,  10 тон змаглі выратаваць пажарныя. Дзеці не пацярпелі.  

У гэты ж дзень шасцёра дзяцей з Мікуліч паехалі на веласіпедах гуляць у поле ля вёскі Смалярня. Двое з іх – мясцовыя хлапчукі, вучні Паплаўскай школы, чацвёра – прыезджыя. Як і ў першым выпадку, дзеці бегалі па цюках з саломаю. У аднаго з хлапчукоў аказаліся з сабою запалкі, і ён дзеля свавольства падпаліў салому. У выніку гэтага пажару ААТ “Першамайскі” панесла страты ў памеры трох тон саломы. Дзеці не пацярпелі.

У абодвух выпадках пажар учынілі школьнікі. Вядзецца следства і высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэнняў. Відавочна, што вінаватыя не толькі дзеці, але і іх бацькі. Адсутнасць кантролю за гульнямі дзяцей, пакіданне запалак у зоне дасягальнасці для малых – тыя фактары, што падштурхоўваюць дзяцей да гульні з агнём. Нагадваем: за ўчынкі дзяцей даводзіцца плаціць дарослым. І калі ў адным выпадку справа заканчваецца штрафам і прафілактычнай работай з сям’ёй, то іншы раз бывае і так, што можна страціць жыццё дзіцяці з-за ўласнай неабачлівасці. Кантралюйце гульні дзяцей, нагадвайце ім правілы бяспекі падчас гульняў на дарозе, пры адпачынку ля вады, абавязкова расказвайце пра небяспечнасць гульняў з запалкамі.


Вольга Данэйка, інспектар прапаганды РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.