Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акция "За безопасность вместе". Анонс.

Дата: 11 октября 2019 в 12:00, Обновлено 22 октября 2019 в 20:49
297 просмотров

Пачынаецца пажарна-прафілактычная акцыя ў жыллі грамадзян “За бяспеку разам!”


У перыяд з 16 кастрычніка да 1 лістапада ў раёне пройдзе міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”. Штодня рэйдавыя групы будуць правяраць домаўладанні грамадзян і расказваюць ім, якія нормы бяспекі трэба выконваць, каб не патрапіць у спіс пагарэльцаў.  Мэты акцыі – папярэджанне пажараў, прафілактычная работа з людзьмі, здольнымі да ўчынення  правапарушэнняў, а таксама дапамога найбольш сацыяльна неабароненым грамадзянам. Праверка прыйдзе ў дамы шматдзетных сем’яў, да інвалідаў, адзінокіх састарэлых людзей і тых, хто злоўжывае спіртным. Менавіта ў жыллі названых  катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары. У складзе рэйдавых груп - ратавальнікі, міліцыянеры, педагогі, работнікі сельсаветаў, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі.

Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, звярніцеся ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г.Беразіно, вул.Паркавая, 2, ці патэлефануйце па нумары 5-54-47. Ратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.